Галоўная | Навіны | Вынікі агляду конкурсу па ахове працы за 2023г.

Вынікі агляду конкурсу па ахове працы за 2023г.

28 красавіка штогод адзначаецца Міжнародны дзень аховы працы. Да гэтай даты на базе УДМС Мінгарвыканкама і было прымеркавана правядзенне семінара пад эгідай Мінскага гаркама прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Асноўнай тэмай семінара была бяспека працы, абмен вопытам і падвядзенне вынікаў агляду конкурсу па ахове працы за 2023 год. На семінары прысутнічаў старшыня беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Дарагакупец Юрый Іванавіч. Па выніках агляду конкурсу нашае прадпрыемства заняло другое месца. Дыплом аб узнагароджанні другім месцам уручаўся намесніку дырэктара-галоўнаму інжынеру прадпрыемства Паўлавічу В.У. і інжынеру па ахове працы Янюку С.В.

Звяжыцеся з намі

Кантакты

логотип Ремавтодор Заводского района г. Минска
Адрас і кантакты
Час працы
Дыспетчарская/ Дзяжурныя майстры
Прыёмны дзень
Прамая тэлефонная лінія для грамадзян і юрыдычных асоб
Scroll to Top